ААТ "Гіпрасувязь" прапануе паслугі па праектаванні сетак доступу на базе PON
12.08.2016 #паслугі
Спецыялісты аддзела сетак, сістэм і збудаванняў сувязі ААТ "Гіпрасувязь" займаюцца распрацоўкай праектаў па пашырэнні, мадэрнізацыі і будаўніцтву сетак доступу па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем тэхналогіі PON (Passive Optical Network).
Пры распрацоўцы праектаў спецыялісты ААТ "Гіпрасувязь" ўлічваюць патрабаванні заказчыкаў па пабудове архітэктуры сеткі. Так, для Віцебскага і Гомельскага філіялаў РУП "Белтэлекам" выкарыстоўвалася шматкаскадная схема ўключэння сплітараў. Для філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" і Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" – аднакаскадная схема без паслядоўнага ўключэння сплітараў адзін за адным.
Для прыватнага сектара прымяняюцца розныя праектныя рашэнні з выкарыстаннем вулічных размеркавальных шафаў, аптычных скрынь кабельных размеркавальных і аптычных сплiтарных муфт.
У перспектыве спецыялісты ААТ "Гіпрасувязь" гатовы прапанаваць свае паслугі ў галіне праектавання сетак, сістэм і збудаванняў сувязі замежным партнёрам.
Наш вопыт і веды - ваш паспяховы праект!
«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка
У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.
Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый
Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.
Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі
Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.