Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

13.04.2023 #тэхналогіі #рэгуляванне

12 красавіка кіраўнік дзяржавы падпісаў указ № 102 «Аб развіцці Парка высокіх тэхналогій», падрыхтаваны па выніках нядаўняй нарады аб развіцці IT-галіны ў краіне.

Дакумент накіраваны на стварэнне ўмоў для далейшага перспектыўнага развіцця ПВТ з апорай на сучасныя тэхналагічныя тэндэнцыі.

Указам прадугледжана з'яўленне ў структуры Парка высокіх тэхналогій кіруючай кампаніі, якая зоймецца інтэнсіўным стратэгічным развіццём ПВТ. Яна будзе прадстаўляць ПВТ пры ўзаемадзеянні з замежнымі партнёрамі, аказваць рэзідэнтам парку садзейнічанне ў пашырэнні экспарту, выхадзе на новыя рынкі і прыцягненні замежных інвестыцый.

Пры гэтым усе ўмовы дзейнасці ў парку (прававыя, падатковыя, фінансавыя) захоўваюцца на ранейшым узроўні без змен. У поўным аб'ёме захоўваюцца і паўнамоцтвы Назіральнай рады ПВТ, для забеспячэння дзейнасці якой будзе сфарміраваны сакратарыят.

Крыніца: Мінсувязі і сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе

Галіновы семінар для прэс-службаў і PR-спецыялістаў арганізацый сувязі