Міністэрства сувязі і інфарматызацыі інфармуе зацікаўленых пра інфармацыйны рэсурс www.qos.by

14.08.2015

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі інфармуе зацікаўленых пра інфармацыйны рэсурс, прызначаны для ацэнкі якасці паслуг перадачы дадзеных на сетках электрасувязі.

Дадзены інфармацыйны рэсурс распрацаваны ў рамках рэалізацыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 верасня 2013 г. № 843 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Правілы аказання паслуг электрасувязі" і прызначаны для прадастаўлення абанентам і карыстальнікам паслуг перадачы дадзеных, якiя аказваюцца пры дапамозе тэхналогіі праваднога (стацыянарнага) доступу, тэхнічнай магчымасці ажыццяўлення ацэнкі бягучага ўзроўню якасці аказання паслуг перадачы дадзеных на адпаведнасць іх параметрам якасці паслуг перадачы дадзеных, вызначаным у дамове на іх аказанне, а таксама патрабаванням нарматыўных і тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Звяртаем увагу, што вынікі ацэнкі, атрыманыя з выкарыстаннем інфармацыйнага рэсурсу, носяць інфармацыйны характар і дазваляюць абаненту атрымаць неабходную даведачную інфармацыю пра бягучыя параметры, якія характарызуюць якасць паслуг перадачы дадзеных.


Інфармацыйны рэсурс даступны па адрасе www.qos.by і размешчаны на галоўнай старонцы сайта Мінсувязі і ААТ "Гіпрасувязь". Фарміраванне і эксплуатацыя інфармацыйнага рэсурсу, а таксама выкананне іншых арганізацыйна-распарадчых дзеянняў, звязаных з яго функцыянаваннем, забяспечваецца ААТ "Гіпрасувязь".


Даведачна: QoS – (па-англ.: Quality of Service – якасць паслугі (абслугоўвання)) тэрмiн, ўжываецца ў рэкамендацыі МСЭ-Т Е.800 і азначае сукупнасць характарыстык тэлекамунікацыйнай паслугі, якія адносяцца да магчымасцi задаволіць устаноўленыя і магчымыя патрэбы карыстальніка паслуг.

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.