ITU Telecom World – 2016

18.11.2016 #мерапрыемствы #МСЭ

З 14 па 17 лістапада 2016 г. у Бангкоку (Каралеўства Тайланд) адбылося 28-е Сусветнае мерапрыемства Міжнароднага саюза электрасувязі «ITU Telecom World – 2016», якое аб'ядноўвае ў сабе міжнародную выставу лічбавых рашэнняў, круглы стол на ўзроўні міністраў, а таксама саміт лідэраў (міністраў і прадстаўнікоў бізнесу) у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) і форум. У гэтым годзе мерапрыемства сабрала больш за 8800 удзельнікаў, у т. л. 338 лідэраў галіны ІКТ з усяго свету.

У рамках форуму ўдзельнікі разгледзелі актуальныя пытанні стварэння і развіцця лічбавай эканомікі, яе ўплыву на эканамічнае і сацыяльнае развіццё грамадства, прааналізавалі сусветны вопыт паспяховага дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы ІКТ, абмеркавалі новыя перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва аператараў электрасувязі з пастаўшчыкамі, інвестарамі і канчатковымі карыстальнікамі тэлекамунікацыйнага абсталявання і паслуг на базе ІКТ.

Пры непасрэдным удзеле сусветных лідэраў у сферы ІКТ былі абмеркаваны такія пытанні, як будучыня сетак 5G, лічбавыя фінансавыя паслугі, інтэлектуальныя транспартныя сістэмы, роля ІКТ у дасягненні Мэтаў ААН у галіне ўстойлівага развіцця.

Рэспубліку Беларусь у ходзе мерапрыемства прадстаўляў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў, які 15 лістапада выступіў на круглым стале на ўзроўні міністраў, прысвечаным тэме «Рост лічбавай эканомікі – роля ўрада».

У рамках «ITU Telecom World – 2016» таксама прайшла буйная міжнародная выстава, на якой былі прадэманстраваны апошнія інавацыйныя дасягненні ў сферы ІКТ, у т. л. па напрамках «Разумны горад», «Разумны дом» і інш.

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе