У ААТ «Гіпрасувязь» прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь


12.07.2019

У ААТ «Гіпрасувязь» прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама намеснікам камерцыйнага дырэктара ТАА «ЭЛТЭКС» Ленерам Аляксеем Віктаравічам і кіраўніком аддзела продажаў ТАА «селект Тэлекам» Катлеровым Паўлам Міхайлавічам.

У рамках рабочай сустрэчы дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» Караім Андрэй Іванавіч азнаёміў гасцей з напрамкамі дзейнасці прадпрыемства. Акрамя гэтага, абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ААТ «Гіпрасувязь» з расійскімі кампаніямі наконт пацвярджэння адпаведнасці вырабляемага серыйнага тэлекамунікацыйнага абсталявання патрабаванням Нацыянальнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Па выніках перагавораў праект Мемарандума аб супрацоўніцтве накіраваны ТАА «ЭЛТЭКС» (РФ) на падпісанне.