Даступнасць інтэрнэт-рэсурсаў


12.11.2018

Апошнія некалькі гадоў сетка інтэрнэт стала неад’емнай часткай жыццядзейнасці людзей. Чалавецтва прывыкае ўсё рабіць онлайн: даведвацца пра навіны, будаваць маршруты перамяшчэння, заказваць квіткі на транспарт, рабіць пакупкі, кантактаваць і шмат чаго іншага. Аднак варта прымаць да ўвагі той факт, што не кожны чалавек здольны свабодна карыстацца інтэрнэт-рэсурсамі, гэтая праблема ў першую чаргу датычыцца людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у прыватнасці тых, хто дрэнна бачыць або пазбаўлены зроку цалкам.

З мэтай забеспячэння агульнадаступнасці інфармацыі ААТ «Гіпрасувязь» была распрацавана версія карпаратыўнага вэб-сайта для людзей з абмежаваннямі па зроку. Функцыянал распрацаванай версіі дазваляе ўключаць ці выключаць галасавыя падказкі, якія прайграваюць назвы раздзелаў вэб-сайта, кнопак і пунктаў меню. Таксама слабавідушчыя карыстальнікі атрымалі магчымасць выбару камфортнага для ўспрымання памеру шрыфта і каляровай палітры.

Перайсці да версіі вэб-сайта для слабавідушчых вы можаце па спасылцы або націснуўшы ў верхнім левым куце старонкі кнопку «Версія для слабавідушчых».