1 кастрычніка - Міжнародны дзень пажылых людзей

01.10.2015

Паважаныя ветэраны!
Сёння для вас і для ўсёй нашай краіны - асаблівы дзень. Мы шчыра дзякуем вам за шматгадовую і плённую працу на карысць развіцця нашага прадпрыемства. Вы стварылі трывалы падмурак, які з'яўляецца асновай ўсіх сённяшніх дасягненняў і поспехаў. Дзякуючы вашаму вопыту, прафесіяналізму і жыццёвай мудрасці ААТ «Гіпрасувязь» сёння працягвае стабільна працаваць і развівацца. Вы з'яўляецеся прыкладам для маладога пакалення сувязістаў, якім аднойчы перадалi эстафету майстэрства і любові да прафесіі. Мы бясконца ўдзячныя Вам за той неацэнны ўклад, які сваёй штодзённай працай вы ўнеслі у станаўленне нашага прадпрыемства.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, невычэрпнай энергіі, дабрабыту і актыўнага даўгалецця! Хай жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі, добрымі навінамі і радаснымі падзеямі!

Са святам, нашы дарагія калегі-ветэраны!

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ «Гіпрасувязь»

Падрыхтоўка і правядзенне выпрабаванняў у НДВЛ ЭМВ

Навукова-даследчая і выпрабавальная лабараторыя электрамагнітных вымярэнняў навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра ААТ «Гіпрасувязь» праводзіць выпрабаванні сродкаў электрасувязі.

Унесены дапаўненні і змяненні ў Правілы аказання паслуг электрасувязі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2017 г. № 518 унесены дапаўненні і змяненні ў Правілы аказання паслуг электрасувязі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2006 г. № 1055 (далей – Правілы), і Правілы аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2006 г. № 1058.

Здача нарматываў узроўню фізічнай падрыхтаванасці

7–9 ліпеня 2017 г. на базе адпачынку «Дружба» РУП «Белпошта» першаснай арганізацыяй прафсаюза ААТ «Гіпрасувязь» была арганізавана здача нарматываў узроўню фізічнай падрыхтаванасці згодна з Палажэннем аб Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь.

ПАВАЖАНЫЯ АКЦЫЯНЕРЫ

Наглядальны савет ААТ «Гіпрасувязь»паведамляе аб правядзенні пазачарговага агульнага сходу акцыянераў

Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (3-2017)

Публікацыі чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi»